Што такое апастыль?

Апастыль – гэта спецыяльны знак (штамп), які ставіцца на афіцыйных дакументах, што выдаюцца ўстановамі адной дзяржавы, для прызнання ў іншай дзяржаве. Такім чынам, у Польшчы можна паставіць апастыль толькі на дакументы, выдадзеныя ў Польшчы.

Пры дапамозе апастыля пацвярджаецца сапраўднасць подпісу, статусу службовай асобы, а таксама пячаткі і штампа на афіцыйным дакуменце. Сапраўднасць зместу дакумента апастылем не пацвярджаецца.

Апастыляванне з’яўляецца спрошчанай працэдурай легалізацыі дакументаў і дзейнічае толькі ў адносінах паміж дзяржавамі, якія падпісалі Гаагскую канвенцыю 1961 года.

Замежныя дакументы, засведчаныя апастылем, прызнаюцца ва ўсіх краінах – удзельніцах Гаагскай канвенцыі і не патрабуюць якой-небудзь іншай формы засведчання.

Leave a comment

Twój adres e-mail nie zostanie opublikowany. Wymagane pola są oznaczone *